Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
14 лістапада 2026 года
271 578 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі — міжнародны навуковы форум, арганізаваны Інстытутам беларускай культуры (Інбелкультам), які праходзіў у Менску 14—21 лістапада 1926 года. Гэта была першая і найбуйнейшая міжнародная навуковая канферэнцыя ў БССР, якая лічыцца адным з вяршынных дасягненняў дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі.
Канферэнцыя адбылася ў час, калі грамадскія функцыі маладой беларускай літаратурнай мовы невымерна пашырыліся, і сама яна інтэнсіўна развівалася, аднак здабыткі лінгвістыкі ў яе вывучэнні былі яшчэ вельмі сціплымі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Анаксімандр меркаваў, што ўсе рэчы і сусвет узніклі шляхам вылучэння з апейрону процілегласцяў і іх барацьбы.
- У прыродзе аксід алюмінію існуе як мінерал карунд, а таксама як рубін і сапфір.
- Працяглая дэнудацыя можа ператварыць горныя краіны ў пенеплены.
- Ва ўмовах нівальнага клімату снегу выпадае больш, чым можа растаць і выпарыцца.
- Згодна беларускай міфалогіі князю Баю служылі два сабакі.
- У мастацкай коўцы тарсіраванне з’яўляецца адной з асноўных дэкаратыўных аперацый.
- Адзін з захаваных подпісаў савецкіх салдат на будынку Рэйхстага зроблены гісторыкам-мастацтвазнаўцам.
Актуальныя падзеі
- У Польшчы пасля адхілення старшыні Канстытуцыйнага трыбунала пачаўся канстытуцыйны крызіс. (30 кастрычніка)
- Здарылася чыгуначная катастрофа ў Лос-Ебенесе (Іспанія). (28 кастрычніка)
- Футбольную ўзнагароду «Залаты мяч» атрымаў англічанін Гары Кейн. (26 кастрычніка)
Дзень у гісторыі
- 1308: Рыцарамі Тэўтонскага ордэна захоплены Гданьск.
- 1475: Ландсхуцкае вяселле, Георг Багаты ўзяў у жонку Ядвігу Ягелонку.
- 1840: Нарадзіўся Клод Манэ, французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму».
- 1886: Фрыдрых Зёнэкен патэнтуе дзіракол.
- 1919: Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву аб пераходзе са сваім атрадам на службу БНР.
- 1920: Абрана Беларуская рада Случчыны, выканаўчы і распарадчы орган мясцовай улады.
- 1926: У Мінску распачалася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
- 2020: З тэрыторыі Эфіопіі нанесены ракетны ўдар па Асмэры, сталіцы Эрытрэі.
Вікістужка
- 3 лістапада 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 270 000-ы артыкул.
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».