Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
22 лістапада 2026 года
275 790 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Юзаф Пілсудскі (1867 — 1935) — польскі ваенны і палітычны дзеяч, барацьбіт за незалежнасць, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918—1922 гадах і галоўнакамандуючы Войска польскага з 11 лістапада 1918 года, першы маршал Польшчы з 1920 года; двойчы прэм’ер Польшчы (1926—1928 і 1930), стваральнік г. зв. санацыйных урадаў, якія былі ўведзеныя ў 1926 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту, пасля якога Пілсудскі засяродзіў у сваіх руках амаль дыктатарскія паўнамоцтвы. Кавалер вялікай колькасці ордэнаў і ганаровых адзнак, як польскіх, так і замежных.
Заслугі яго перад Польшчай агульнапрызнаныя. Адначасова з яго імем звязана і шмат супярэчнасцей: палітычныя рэпрэсіі, стварэнне Бяроза-Картузскага канцэнтрацыйнага лагера, пытанне майскага перавароту, імкненне да ўсталявання асабістай дыктатуры і пабудаваны культ асобы (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Спараносная каробачка юнгерманіевыя імхоў утрымлівае акрамя спор бясплодныя клеткі, так званыя спрунжынкі.
- Вымерлы пячорны мядзведзь выглядам быў падобны да сучасных амерыканскіх грызлі, але большых памераў.
- Ганчарны круг вынайшлі ў Месапатаміі за тысячагоддзі да нашай эры.
- Перыядам найвышэйшага росквіту беларускага кафлярства стала XVII стагоддзе.
- Аўтар Дзяржаўнага гімна КНР мастацтвам ігры на музычных інструментах авалодаў самастойна.
- Трэці рэйх планаваў выкрасці герцага Віндзорскага і ўзвесці яго на брытанскі трон.
- У Расіі, на беразе Волгі існуе музей-кватэра народнага паэта Беларусі.
Актуальныя падзеі
- Выйшла відэагульня «Grand Theft Auto 6», за суткі яна ўсталявала рэкорд па зборах у сферы забаў. (19 лістапада)
- Міжпланетны зонд «Вояджэр-1» дасягнуў адлегласці ў светлавыя суткі ад Зямлі. (18 лістапада)
- У выніку атакі Узброеных сіл Украіны пашкоджаны Крымскі мост. (17 лістапада)
- У новай рэдакцыі Канстытуцыі КНДР Рэспубліка Карэя прызнана асобнай дзяржавай. (11 лістапада)
Дзень у гісторыі
- 950: Адальберт II Іўрэйскі быў каранаваны як кароль Італіі.
- 1869: У Дамбартане спушчаны на ваду чайны кліпер «Каці Сарк».
- 1918: Юзаф Пілсудскі абвешчаны «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы.
- 1963: Забіты Прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі.
- 1977: Адкрыты Марсельскі метрапалітэн.
- 2004: Пачалася «Аранжавая рэвалюцыя» ва Украіне.
- 2005: Ангела Меркель абрана Федэральным кацлерам Германіі.
- 2007: Зацверджана палажэнне пра герб і cцяг Мінскай вобласці.
- 2019: Перапахаванне ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў адбылося ў Вільні.
Вікістужка
- 3 лістапада 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 270 000-ы артыкул.
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».