Visitar URL original
Вікіпэдыя
Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Мяцеж Глінскіх
Мяцеж Глінскіх

Мяцеж Глінскіх — выступленьне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхала Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам змаганьня за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзьвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжаньня Аляксандра Ягайлавіча. Беспасярэдняй прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленьне ад пасад Міхала Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, пашыраных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Па няўдачы мірнага разьвязаньня справы ў судзе Глінскі й яго прыхільнікі, якімі пераважна былі сябры клану Глінскіх, паднялі мяцеж. Празь некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым зьмяніўшы існасьць выступленьня, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеяньняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна зь мірнай дамовай, Глінскія й іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву з усёй рухомай маёмасьцю, але іх валоданьні былі канфіскаваныя.
(артыкул цалкам…)

Вокладка першай кнігі трылёгіі
Вокладка першай кнігі трылёгіі

«Гараватка» — трылёгія Кастуся Акулы, якая выдадзеная ў Канадзе беларускім клясычным правапісам. Складаецца з трох кніг: «Дзярлівая птушка» (1965), «Закрываўленае сонца» (1974) і «Беларусы, вас чакае зямля» (1981). Усе часткі выйшлі ў друк у выдавецкай суполцы «Пагоня» (Таронта).

У кнігах трылёгіі паказана жыцьцё вёскі на Глыбоччыне. Падзеі адбываюцца ў час розных акупацыяў (польскай, бальшавіцкай, гітлераўскай). У цэнтры частак знаходзіцца лёс сям’і Бахмачоў. Трылёгія разглядаецца крытыкамі як эпічнае палатно, яе параўноўваюць з палескай хронікай Івана Мележа. Напісаная яркай й сакавітай мовай. Раман прасякнуты нацыянальнай ідэяй, захаваньнем родных каранёў беларускага народу, мае дакумэнтальную й аўтабіяграфічную аснову. У трылёгіі разглядаюцца розныя пытаньні, як палітычныя, так і філязофскія, зьвязаны паміж сабой агульнае й прыватнае, народнае й асабовае.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Крэйг Вэнтэр (79 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Гэлікоптэр П. Карню
Гэлікоптэр П. Карню

13 лістапада:

  • 1655 — Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва на рацэ Лясной, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі атрымалі перамогу над маскоўскімі захопнікамі
  • 1851 — пачынае дзейнічаць тэлеграфная лінія між Лёнданам і Парыжам
  • 1862 — Льюіс Кэрал запісвае ў дзёньніку: «Пачаў пісаць казку пра Алісу, спадзяюся скончыць яе да Калядаў»
  • 1907 — францускі вынаходнік Поль Карню на першым гэлікоптэры (на выяве) падняўся на 2 мэтры над зямлёю
  • 1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа
  • 1916 — у часе Першай сусьветнай вайны заканчваецца Бітва на Соме
  • 1917 — пачатак усеагульнага страйку ў Фінляндыі
  • 1918 — імпэратар Карл I Габсбург выракаецца вугорскага пасаду
  • 1927 — адкрыцьцё Гудзонава тунэлю ў Нью-Ёрку, першага ў сьвеце падводнага тунэлю для аўтамабіляў
  • 1971 — на арбіту выйшаў «Марынэр-9», першы штучны спадарожнік Марса
  • 1993 — парлямэнт Беларусі прыняў закон «Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны»
    Нарадзіліся
  • 1806: Эмілія Плятэр — удзельніца паўстаньня 1831 году, зьбіральніца беларускага фальклёру
  • 1850: Робэрт Льюіс Стывэнсан — ангельскі пісьменьнік
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1 - 31 кастрычніка 2026 году)
    • …ад чаго памёр князь галіцка-валынскі Юры Баляслаў Тройдзенавіч?
    • …паходжаньне назвы харвацкага рэвалюцыйнага руху Ўсташы ?
    • …імя ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў 2026 годзе?
    • …у якім горадзе базуецца амэрыканскі прафэсійны жаночы баскетбольны клюб Голдэн Стэйт Валкірыс?
    • …як называецца дом па адрасе: Менск, вуліца Інтэрнацыянальная, 11?
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.